У жахлівай аварыі з маршруткай у РФ пацярпела беларуска
На месцы аварыі / mchs.gov.ru
У жахлівай аварыі з маршруткай у Стаўрапольскім краі РФ пацярпела грамадзянка Беларусі. Дзяўчына 2004 года нараджэння атрымала шматлікія траўмы і знаходзіцца ў цяжкім стане ў гарадской бальніцы Пяцігорска, паведамляе пасольства РБ у Расіі.
ДТЗ адбылося 8 студзеня на трасе каля пасёлка Пяцігорскі, дзе маршрутка сутыкнулася з грузавіком. 8 чалавек загінулі, 3 пацярпелі.
ДАІ РФ