У Жабінкаўскім раёне бяспраўнік учыніў ДТЗ з вучэбным аўтамабілем (фота)

У Жабінкаўскім раёне бяспраўнік учыніў ДТЗ з вучэбным аўтамабілем. Здарэнне адбылося ў аўторак, 5 чэрвеня. Як інфармуе прэс-служба ДАІ Брэсцкай вобласці, сутыкнуліся Opel, якім кіраваў 47-гадовы жыхар Брэста без вадзіцельскага пасведчання, і вучэбны Daewoo. Апошнюю машыну адкінула на абочыну. Пашкоджанні атрымаў інструктар, які знаходзіўся на пасажырскім месцы.

Фота: gaibrest.by