У Венгрыі камуністаў судзяць за падаўленне паўстання 1956 года
Абвінавачванні ў ваенных злачынствах прад’яўленыя Бэле Біску, былому функцыянеру камуністычнай партыі, якая кіравала ў краіне да 1989 года.
Бэла Біску (Béla Biszku) зараз 92 гады. Ён абвінавачваецца ў злачынствах падчас падаўлення антыкамуністычнага паўстання, якое пачалося ў кастрычніку 1956 года. У той час ён быў адным з кіраўнікоў часовага выканаўчага камітэта партыі, які змагаўся з пратэстамі, піша Lenta.ru.
Па дадзеных пракуратуры, Біску аддаваў загады аб расстрэле дэманстрантаў у снежні, калі паўстанне ужо было задушанае пры ўдзеле савецкіх войскаў. У горадзе Шальготар’ян загінула каля 46 чалавек, у тым ліку жанчыны і дзеці. Агульная колькасць ахвяраў Біску ацэньваецца пракуратурай прыкладна ў 50 чалавек.
У 1957-1961 гадах Бэла Біску быў міністрам унутраных спраў Венгрыі. Акрамя таго, ён быў сябрам палітычнага камітэта Венгерскай сацыялістычнай рабочай партыі, як з 1956 года стала кіруючай камуністычнай партыяй.