У Варшаве і ў Вільні ўшанавалі памяць Рамана Бандарэнкі
Акцыя памяці Рамана Бандарэнкі ў Варшаве / t.me
У Варшаве і ў Вільні ўшанавалі памяць Рамана Бандарэнкі. Сёння тры гады з таго дня, як пратэстоўца з Плошчы Пераменаў быў забіты ў Мінску.
Раман Бандарэнка стаў беларускім сімвалам грамадзянскай мужнасці і адвагі. Апошнім яго допісам у сацыяльных сетках сталі словы: "Я выходжу". Цяпер 12 лістапада, у дзень яго гібелі, адзначаецца Дзень Салідарнасці з Беларуссю.
У Варшаве акцыя прайшла на плошчы Вольнай Беларусі. Яе арганізаваў Цэнтр беларускай салідарнасці.
Акцыя памяці Рамана Бандарэнкі ў Варшаве
Акцыя памяці Рамана Бандарэнкі ў Варшаве
У Вільні мітынг адбыўся на плошчы Вінцаса Кудзіркі.
Акцыя памяці Рамана Бандарэнкі ў Вільні
Акцыя памяці Рамана Бандарэнкі ў Вільні
Акцыя памяці Рамана Бандарэнкі ў Вільні