Пяць гадоў таму да смерцi збілі Рамана Бандарэнку

Пяць гадоў таму быў да смерцi збілі Рамана Бандарэнку

Пяць гадоў таму быў да смерцi збілі Рамана Бандарэнку / сацсеткі

У ноч з 11 на 12 лістапада пяць гадоў таму быў да смерцi збіты Раман Бандарэнка.

Увечары 11 лістапада ў двор на Плошчы Перамен, дзе жыў Раман, прыехалі невядомыя і пачалі зразаць бел-чырвона-белыя стужкі. Пабачыўшы адпаведны допіс у дваровым чаце, ён напісаў: "Я выходжу".

На дварэ на Рамана напалi, моцна збілi, а потым завезлі ў Цэнтральнае РАУС. З міліцыі Бандарэнку даставілі ў клініку ў вельмі цяжкім стане. 12 лістапада ён памёр, не прыходзячы ў прытомнасць.

Як высветліў BYPOL, першым Рамана атакаваў баксёр Дзмітрый Шакута, а потым збiлi сiлавiкi, якiя займалiся баявымi вiдамi спорту. На Плошчы Перамен у тую ноч знаходзiлiся таксама былыя хакеiсты Дзмітрый Баскаў i Павел Воўчак, а таксама вядоўца спортнавiнаў Ганна Эйсмант.

Улады спрабавалі назваць падзею "п'янай бойкай" і заяўлялі, быццам Бандарэнка быў п'яны. Аднак з медыцынскіх паказанняў стала вядома, што ў загінулага мастака было 0 праміле алкаголю.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.