У Славянску загінулі 2 самыя вопытныя камандзіры "Стралка"

Ён сцвярджае, што "апалчэнне" страціла 5 чалавек забітымі і 13 параненымі (міністр унутраных спраў Украіны Арсен Авакаў кажа пра больш чым 30 загінулых). З пяці загінулых двое — камандзіры груп, адны з самых вопытных і баявых, пераказвае ў твітары словы палявога камандзіра журналіст "Комсомольской правды" Аляксандр Коц. Нагадаем, раней загінуў яшчэ адзін камандзір "апалчэння", снайпер па мянушцы Рамонак (Ромашка).



Таксама Стралкоў, якога ўкраінскія спецслужбы называюць супрацоўнікам ГРУ і ФСБ Расіі, абверг тое, што пазіцыі ўкраінскіх сілавікоў атакавалі 800 баевікоў (як паведамляў украінскі бок). Ён сцвярджае, што іх было толькі 50.
 

Дарэчы, у Данецку СБУ затрымала 41-гадовага памочніка расійскага дыверсанта Стралка. Ён спрабаваў наладзіць нелегальныя пастаўкі зброі з-за мяжы ва Украіну.

Фота — ria.ru