У Славянску ў баях загінулі каля 20 баевікоў
5 траўня ў горадзе ідуць жорсткія баі паміж украінскімі сілавікамі і прарасійскімі ўзброенымі фармаваннямі.
"Интерфакс" цытуе словы аднаго з баевікоў, які паведаміў пра шматлікіх загінулых у баях: "Можа быць, больш за 20 чалавек". Верагодна, маецца на ўвазе адзін з атрадаў, які трапіў у акружэнне: з 25 чалавек вырваліся ў цэнтр Славянска толькі 5, загінуў і камандзір. У баевікоў шмат параненых. Вядома, што два чалавекі памерлі ў бальніцы Славянска ад атрыманых раненняў.
Украінскія сілавікі страцілі ў баях 4 спецназаўцаў, якія загінулі, 30 чалавек былі параненыя.
Паводле звестак вайсковага эксперта Дзмітрыя Тымчука, у раёне Славянска на дадзены момант знаходзіцца каля 1500 узброеных баевікоў.
Украінская авіяцыя разбамбіла бронецягнік баевікоў у Славянску
Фота — ria.ru