У сераду ў Беларусі ўдзень будзе да +2
Зіма / pixabay.com
У сераду, 10 студзеня, у Беларусі чакаецца пераважна воблачнае надвор'е, паведамляе Белгідрамет.
Уначы месцамі, а ўдзень у многіх раёнах краіны пройдуць невялікія ападкі — снег, мокры снег. Месцамі прагназуюцца галалёд і слабы туман, на асобных участках дарог — галалёдзіца. Вецер будзе заходні, паўночна-заходні ўмераны, уначы — парывісты.
Тэрмометры ўначы пакажуць ад -1 па поўначы да -11 па поўдні Беларусі. Удзень чакаецца ад 3 марозу да 2 цяпла.