У Саудаўскай Аравіі пачаліся перамовы Украіны і ЗША

Сустрэча ў Саудаўскай Аравіі

Сустрэча ў Саудаўскай Аравіі / t.me/ermaka2022/

11 сакавіка ў Саудаўскай Аравіі ў горадзе Джыда пачаліся перамовы Украіны і ЗША. Як паведамляе МЗС Украіны, украінскі бок прадстаўляюць міністр замежных спраў Андрэй Сібіга, кіраўнік Офіса прэзідэнта Андрэй Ярмак і міністр абароны Рустэм Умераў, амерыканскі — дзяржсакратар Марка Рубіа і дарадца прэзідэнта па нацыянальнай бяспецы Майк Уолтц.

Як заявіў Рубіа напярэдадні, ЗША разлічваюць, што падчас перамоваў атрымаюць ад Украіны пацверджанне намеру завяршыць канфлікт, таксама будзе ісці размова аб саступках, на якія можа пайсці Кіеў.

У Саудаўскай Аравіі знаходзіцца прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі, але ў перамовах ён удзельнічаць не будзе.

Мяркуецца, што згаданая сустрэча будзе мець важнае значэнне для аднаўлення амерыканскай вайсковай дапамогі Украіне.

У Саудаўскай Аравіі пачаліся перамовы Украіны і ЗША
Андрэй Ярмак

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.