У Рэчыцкім раёне легкавік трапіў пад бензавоз

На месцы аварыі

На месцы аварыі / t.me/uvdgomel/

У Рэчыцкім раёне Гомельскай вобласці легкавік трапіў пад бензавоз. У нейкі момант аўтамабіль Toyota апынуўся на паласе сустрэчнага руху, дзе і адбылося сутыкненне.

Як паведамляюць даішнікі, здарэнне адбылося 23 студзеня каля 13:30 на 155-м кіламетры аўтадарогі М-10 "Мяжа РФ — Гомель — Кобрын". Адзначаецца, што 63-гадовы кіроўца Toyota атрымаў траўмы і "самастойна звярнуўся ва ўстанову аховы здароўя". Ці атрымаў траўмы 39-гадовы кіроўца бензавоза, не ўдакладняецца.

Верагодна, кіроўцу Toyota стала кепска падчас руху. Бо ДАІ піша, што "у хваравітым або стомленым стане, пад уздзеяннем лекавых сродкаў, якія зніжаюць увагу і хуткасць рэакцыі, кіраваць транспартным сродкам вадзіцелю забараняецца".

У Рэчыцкім раёне легкавік трапіў пад бензавоз
У Рэчыцкім раёне легкавік трапіў пад бензавоз
У Рэчыцкім раёне легкавік трапіў пад бензавоз

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.