У райвыканкаме Данецка тэрарысты шукалі грошы і разрэзалі "балгаркай" сейф

Пра падзею паведаміў данецкі гарадскі кіраўнік Аляксандр Лук'янчанка, перадае УНІАН. Па яго словах, захопнікі разграмілі бухгалтэрыю.



"Проста прыходзіць з "балгаркай" і ўскрываць сейф і шукаць там грошы... З наяўнымі грашыма органы мясцовага самакіравання не працуюць. А ўсе супрацоўнікі атрымліваюць заробак па пластыкавых картках, таму шукаць няма чаго, а паралізаваць працу вельмі лёгка , каб потым жыхары нясвоечасова атрымлівалі паслугі. Я хацеў бы, каб такія выпадкі не паўтараліся", — абурыўся мэр.



Таксама Лук'янчанка падкрэсліў, што ў яго няма інфармацыі пра тое, быццам у адным з райвыканкамаў раздавалі зброю.



Фота — Reuters