У Растове знайшлі масавае пахаванне баевікоў "ДНР" і "ЛНР"
Паведамляецца, што там пахаваныя больш за чатыры тысячы чалавек.
Як піша сайт newsdaily.com.ua са спасылкай на відавочцаў, на Паўночных гарадскіх могілках у Растове-на-Доне выявілі масавае пахаванне. Там пахаваныя прыкладна каля 4 тысяч невядомых людзей ва ўзросце да 55 гадоў.
Новыя пахаванні знаходзяцца на ўскраіне могілак. Па іх відаць, што выкапалі іх адначасова з дапамогай экскаватара. Большасць магіл безыменныя, на іх паказаныя толькі ўзрост і дата смерці. Асноўная частка пахаваных тут людзей памерлі ва ўзросце 30-35 гадоў, прыкладна траціна — ва ўзросце 25-30 гадоў.
Ёсць невялікая колькасць імянных магіл. На іх указаная і дата смерці — чэрвень-верасень 2014 года. Як мяркуюць журналісты, тут пахаваныя "апалчэнцы", якія ваявалі на Данбасе.
Фота — newsdaily.com.ua