У Расіі заблакавалі сайт беларускага медыя "Салідарнасць"
У Беларусі сайт "Салідарнасці" заблакаваны са жніўня 2020 года / Ілюстрацыйнае фота pixabay.com
У Расіі абмежавалі доступ да сайта беларускага медыя-рэсурсу "Салідарнасць". У рэдакцыі расказалі, што з моманту пачатку вайны ва Украіне ў Расіі спрабавалі "абмежаваць доступ да асобных артыкулаў нашага сайта на тэму вайны, а потым вырашылі — ніякай дробязнасці" і заблакавалі доступ да сайта цалкам.
Доступ да сайту медыя ў Беларусі заблакавалі яшчэ з жніўня 2020 года. Але рэсурс па-ранейшаму даступны праз VPN.
"Салідарнасць" — гэта не першае беларускае медыя, доступ да якога блакуюць расійскія ўлады. Раней для чытачоў у Расіі зрабіўся недаступны ў тым ліку і сайт "Еўрарадыё".