У Расіі пачалі крымінальную справу супраць украінскай Нацгвардыі
Следчы камітэт Расіі пачаў крымінальную справу на вайскоўцаў Узброеных Сіл і Нацыянальнай гвардыі Украіны.
Іх падазраюць у выкраданні двух журналістаў расійскай тэлекампаніі "Звезда". Справа пачатая па артыкуле "прымяненне забароненых сродкаў і метадаў вядзення вайны", перадае УНІАН.
Па версіі расійскага следства, украінскія вайскоўцы, а таксама ўзброеныя чальцы Нацыянальнай гвардыі і "Правага сектара", "парушаючы палажэнне Жэнеўскай канвенцыі Аб абароне грамадзянскага насельніцтва падчас вайны", 6 чэрвеня каля Славянска захапілі ў закладнікі грамадзянаў Расіі, якія не ўдзельнічалі ва ўзброеным канфлікце, — журналістаў Андрэя Сушанкова і Антона Малышава.
У паведамленні Следчага камітэта гаворыцца, што журналістаў перавезлі на тэрыторыю адной з вайсковых часцей Узброеных сіл у раёне горада Ізюм Харкаўскай вобласці. Там іх нібыта незаконна ўтрымлівалі да 9 чэрвеня, "прычыняючы фізічныя і псіхічныя пакуты шляхам сістэматычнага нанясення пабояў і іншых гвалтоўных дзеянняў".
Фота з сацыяльных сетак