У Полацкім раёне збіралі пасылкі для жыхароў акупаваных РФ тэрыторый Украіны

Пасылкі для Данбаса / pvestnik.by
У Полацкім раёне Віцебскай вобласці збіралі пасылкі для жыхароў акупаваных Расіяй тэрыторый Украіны. Акцыю арганізавала Федэрацыя прафсаюзаў Беларусі. "Полацкі веснік" піша, што "палачане далучыліся да гуманітарнай акцыі ў падтрымку жыхароў Данбаса і вызваленых тэрыторый".
У Брэсцкай вобласці гуманітарны груз для "дзяцей Данбаса" збіралі арганізацыі "Белай Русі".


Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.