У Пінску мужчына падпаліў сваю кватэру і выкінуўся з акна 9-га паверха

У Пінску мужчына падпаліў сваю кватэру і выкінуўся з акна 9-га паверха

У Пінску мужчына падпаліў сваю кватэру і выкінуўся з акна 9-га паверха. Такая асноўная версія здарэння, якое адбылося ўначы. Як інфармуе прэс-служба МНС Брэсцкай вобласці, загарэлася аднапакаёўка, у якой жыў 24-гадовы мужчына (адзначаецца, што ён нідзе не працаваў). Агонь паспеў пашкодзіць маёмасць. З кватэр трох паверхаў уначы было эвакуявана 15 чалавек, у тым ліку 5 дзяцей ва ўзросце ад 4 да 10 гадоў.

Труп гаспадара кватэры знайшлі на зямлі каля дома. Высвятляюцца ўсе абставіны здарэння.