У Оршы за "экстрэмізм" судзілі шматдзетную маці
Алёна Францава / vk.com
У Оршы за "экстрэмізм" судзілі шматдзетную маці Алёну Францаву, паведамляюць праваабаронцы. Жанчына знікла з сацсетак у мінулы чацвер.
Адміністрацыйную справу ў аўторак разглядаў суд Оршы і Аршанскага раёна (суддзя — Юлія Хаткевіч). Які прысуд вынесены 42-гадовай Францавай за "распаўсюд экстрэмісцкіх матэрыялаў", пакуль невядома. У яе трое дзяцей.