У МЗС Вялікабрытаніі выклікалі беларускага пасла — за падтрымку агрэсіі РФ
25 лютага ў МЗС Вялікабрытаніі выклікалі беларускага пасла Максіма Ермаловіча. Яму выкажуць пратэст у сувязі з падтрымкай Беларуссю незаконнага ўварвання Расіі ва Украіну.
На Захадзе ўпэўненыя, што Беларусь — саўдзельніца нападу РФ на суседнюю краіну.
Вялікабрытанія, як і ЕС, як і ЗША, уводзіць санкцыі супраць Беларусі.
Над офісам прэм'ер-міністра Вялікабрытаніі Борыса Джонсана на Даўнінг-стрыт, 10 побач з брытанскім з'явіўся сцяг Украіны.