Колькі каштуе спыніць распаўсюджванне баршчэўніка ў Мінску?

Колькі каштуе спыніць распаўсюджванне баршчэўніка ў Мінску?

Распаўсюджванне баршчэўніка ў Мінску ўдалося спыніць. Пра гэта агенцтву БЕЛТА паведаміла намесніца старшыні Мінскага гарадскога камітэта прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя Наталля Алейнікава.

Па яе словах, плошча, занятая баршчэўнікам, у сталіцы не павялічваецца. "У 2015 годзе мы дэталёва абследавалі тэрыторыі, у кожнай раённай адміністрацыі былі распрацаваныя планы мерапрыемстваў. Усім землекарыстальнікам выдадзеныя прадпісанні, дзе звяртаецца ўвага на неабходнасць не дапускаць росту расліны больш чым на 0,5 метра і яе цвіцення. У выпадку невыканання патрабаванняў прыцягваем прадпрыемства да адказнасці", — заявіла Алейнікава.

Больш за ўсё баршчэўнік у Мінску распаўсюджаны на тэрыторыі Ленінскага і Кастрычніцкага раёнаў. Напрыклад, у Кастрычніцкім раёне летась на барацьбу з гэтай раслінай было выдаткавана 590 мільёнаў (недэнамінаваных) рублёў.

У тых раёнах горада, дзе баршчэўнік распаўсюджаны на плошчы, меншай за 1 га, стаіць задача пазбавіцца ад гэтай расліны да канца 2017 года.