У Мінску прайшоў парад МНС

У Мінску прайшоў парад МНС. Спецыяльная тэхніка выратавальнікаў дэманстравалася на праспекце Незалежнасці ля плошчы Перамогі.
Як паведамляе БЕЛТА, урачыстасці прымеркаваныя да 165-годдзя пажарнай службы Беларусі. Святочная праграма прадугледжвае таксама шэраг забаўляльных імпрэзаў.