У Мінску пабудавалі першую платную велапаркоўку на дваровай тэрыторыі
Так выглядае велапаркоўка / upgaip.by
У Мінску пабудавалі першую платную велапаркоўку на дваровай тэрыторыі. У ёй адначасова можа змясціцца 40 ровараў. Як паведамляе minsknews.by, закрытую велапаркоўку абсталявалі па Каменнагорскай вуліцы, 62.
Будаўніцтвам велапарковак займаецца прадпрыемства "Гаражы, аўтастаянкі, паркоўкі". Падкрэсліваецца, што "захаванасць маёмасці забяспечана" — тэхніка застрахаваная, усталяваныя відэакамеры. За месяц раварыст плаціць 12 рублёў.
Дагэтуль велапаркоўкі ў сталіцы будавалі на аўтастаянках, якія знаходзяцца пад аховай. На сённяшні дзень абсталявана 54 велапаркоўкі, дзе можа захоўвацца 1643 ровары (занята крыху больш за тысячу месцаў).
upgaip.by