У Мінску гарэў Лялечны тэатр
Пажар у Тэатры лялек у Мінску
У Мінску гарэў Беларускі дзяржаўны тэатр лялек. Ён знаходзіцца ў самым цэнтры горада, насупраць будынку Адміністрацыі прэзідэнта, дзе раней працаваў Лукашэнка.
Паведамленне пра ўзгаранне паступіла ў МНС. На пажар выязджалі ратавальнікі. Як паведаміла ведамства, гарэла маёмасць у падвале тэатра на плошчы ў 4 квадратныя метры.
Узгаранне было аператыўна ліквідаванае. Пацярпелых няма.