У Мінску будзе больш веладарожак на праезжай частцы

Велодорожка в Минске

Пакуль у сталіцы толькі два такія ўчасткі / Скриншот видео

У 2025 годзе ў Мінску плануецца зрабіць веладарожку на праезжай частцы па вуліцы Старажоўскай, паведамілі ў ДАІ Мінска. Таксама прапрацоўваюцца іншыя ўчасткі.

Пакуль у Мінску ўсяго два месцы, дзе веласіпедысты могуць выязджаць на дарогу: дарожка каля Камароўскага рынка і на вуліцы Нававіленская ў напрамку да Арлоўскай.

У той жа час плануецца выдзеліць веладарожку і на тратуарах Мінска. Такая схема цяпер прарабляецца па Партызанскім праспекце, па Даўгінаўскім тракце і яшчэ каля сямі ўчасткаў, паведаміла дырэктар мінскага гарадскога вучэбна-метадычнага цэнтру фізічнага выхавання насельніцтва Ірына Альхоўская.

Працягласць веласіпедных шляхоў у Мінску — больш за 330 кіламетраў, актыўных веласіпедыстаў — каля 800 000 чалавек.

Мінскія ўлады хочуць аб’яднаць усе гарадскія маршруты ў адну сетку.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.