У Мінску адкрылі помнік мітрапаліту Філарэту
У Мінску 3 трэўня адкрылі помнік першаму Патрыяршаму Экзарху ўсяе Беларусі мітрапаліту Філарэту, паведамляе БЕЛТА.
Бронзавы манумент стаіць каля цэнтральнага ўваходу ў Свята-Духаў кафедральны сабор.
Фігура мітрапаліта Філарэта бласлаўляе навакольных крыжам прападобнай Еўфрасінні Полацкай. На яго клабуку намаляваны полацкі шасціканцовы крыж, а не традыцыйны чатырохканцовы.
Помнік стварыў аўтарскі калектыў пад кіраўніцтвам скульптара Андрэя Хацяноўскага.
Мітрапаліт Філарэт узначальваў Беларускую праваслаўную царкву больш за трыццаць гадоў. У 2006 годзе ён быў узнагароджаны званнем Героя Беларусі.
Дарэчы, помнік яму спярша планавалі адчыніць на Вялікдзень, але потым адкрыццё перанеслі на Радуніцу.
На адкрыцці помніка мітрапаліту Філарэту / БЕЛТА
На адкрыцці помніка мітрапаліту Філарэту / БЕЛТА
На адкрыцці помніка мітрапаліту Філарэту / t.me/pul_1