У Магілёве патануў студэнт з Эфіопіі

У Магілёве патануў студэнт з Эфіопіі

У Магілёве патануў студэнт з Эфіопіі

Увечары 24 мая ў Магілёве паступіла паведамленне аб чалавеку, які тоне ў рацэ Дняпро. На месца выехалі ратавальнікі з МНС і супрацоўнікі АСВОД.

Пазней высветлілася, што кампанія маладых людзей адпачывала на беразе. Адзін з іх, 21-гадовы студэнт з Эфіопіі, вырашыў выкупацца. Праз некаторы час ён знік пад вадой.

Цела маладога чалавека было знойдзена ратавальнікамі. Месца, дзе адбыўся трагічны інцыдэнт, не з'яўляецца абсталяваным для купання.

Па факце смерці праводзіцца праверка Магілёўскім міжраённым аддзелам Следчага камітэта.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.