У Краматорску ідуць баі: у горадзе чуваць стрэлы і выбухі (відэа)
На ўсходзе Украіны працягваецца актыўная фаза антытэрарыстычнай аперацыі.
Як паведамляе УНІАН, украінскія сілавікі штурмуюць блокпасты баевікоў на Яснагорцы. У горадзе былі заўважаныя БТРы.
Па словах міністра ўнутраных спраў Авакава, баевікі вядуць агонь па сілавіках. Ён зазначае, што тэрарысты рыхтуюцца да правакацый. Група баевікоў хоча пераапрануцца ў чорнае і страляць на паражэнне ў мірных жыхароў, імітуючы дзеянні ўкраінскай міліцыі. Спецназу МУС далі каманду спыніць правакацыю.
Зранку 3 траўня сілавікі знішчылі 2 блокпасты тэрарыстаў каля аэрапорта ў Краматорску.
Фота — hi.dn.ua