У Кобрыне 9-гадовая дзяўчынка смяротна параніла сваю бабулю

У Кобрыне 9-гадовая дзяўчынка смяротна параніла сваю бабулю

У Кобрыне 9-гадовая дзяўчынка смяротна параніла сваю бабулю. Здарэнне адбылося ўвечары 7 студзеня. Сям'я святкавала Раство, дарослыя ўжывалі алкаголь. У нейкі момант на кухню, дзе была бабуля, забегла 9-гадовая дзяўчынка. Паводле папярэдняй версіі, 56-гадовая жанчына ўдарыла ўнучку і цягала яе за валасы. Дзіця, абараняючыся, схапілася за нож і двойчы ўдарыла ім бабулю ў жывот, інфармуе БЕЛТА.

Пацярпелую ў бальніцу не адвозілі, яе перавязала дачка, маці дзяўчынкі. 11 студзеня жанчына памерла.

Праваахоўнікі ўдакладняюць абставіны трагедыі. Сям'я, дзе яна здарылася, знаходзілася ў "сацыяльна небяспечным становішчы". У ёй выхоўваецца чацвёра дзяцей. Бацька ў гэты час знаходзіўся ў Расіі на заробках. Пра бабулю вядома, што раней яна неаднаразова прыцягвалася да адказнасці за крадзяжы і рабаванні. Маці дзяўчынкі злоўжывала спіртнымі напоямі.

Здымак з архіву. Фота: Fotolia