У Камянецкім раёне пасля ДТЗ кіроўцу даставалі з салону гідраўлічнымі нажніцамі
21 кастрычніка ў Камянецкім раёне адбылося ДТЗ. У 3 км на ўсход ад вёскі Відомля па трасе Р-85 Высокае-Слонім, вадзіцель “Опеля-Астры” не справіўся з кіраваннем і заехаў у кювет.
Легкавы аўтамабіль атрымаў моцныя механічныя пашкоджанні, у ім быў заблакаваны кіроўца, два пасажыры самастойна пакінулі салон.
Работнікі МНС пры дапамозе гідраўлічнага аварыйна-выратавальнай прылады дасталі кіроўцу. Яго і яшчэ аднога пасажыра з траўмамі рознай ступені цяжкасці шпіталізавалі ў раённую бальніцу, паведамляе сайт Міністэрства па надзвычайных сітуацыях.
Праверку па факце ДТЗ праводзіць ДАІ УУС Брэсцкага аблвыканкама.
Галоўнае фота: mchs.gov.by
Фота: mchs.gov.by