У Іспаніі ахвярамі магутных паводак сталі больш за 90 чалавек
Валенсія ў канцы кастрычніка 2024-га / Reuters
У Іспаніі ахвярамі магутных паводак сталі больш за 90 чалавек (дакладных даных аб колькасці загінулых і зніклых без вестак пакуль няма). Улады аб'явілі трохдзённую жалобу. Падобную паводку ў верасні перажыла Польшча.
Кароль Іспаніі Філіп VI заявіў, што ён узрушаны маштабамі паводак і прынёс "спачуванні ад усяго сэрца" сваякам і блізкім ахвяр стыхійнага бедства.
Паводкі пачаліся пасля працяглых ліўняў. У некаторых рэгіёнах за дзень выпала гадавая норма ападкаў. Найбольш пацярпеў рэгіён Валенсія. Вада змывала масты і аўтамабілі.
Выратавальная аперацыя працягваецца. Ратавальнікам дапамагаюць вайскоўцы, паведамляе "Бі-Бі-Сі".