У Гродне аднавілі падачу цяпла ў мікрараёне Вішнявец

Рамонт у Гродне / "Пул 4 региона"
Брыгады філіяла "Гродзенскія цеплавыя сеткі" РУП "Гроднаэнерга" аднавілі падачу цяпла ў мікрараёне Вішнявец, піша "Вечерний Гродно".
Як паведалялася раней, зранку 10 лютага ў Гродне адбылася аварыя на вуліцы Крамко: быў прарваны трубаправод целатрасы дыяметрам 250 мм. Без ацяплення засталіся 21 шматкватэрны дом, дзіцячы садок і дзве крамы.
Энергетыкі аператыўна прыступілі да аднаўлення цеплазабеспячэння. Меркавалася аднавіць падачу цяпла да 18-й гадзіны, але рамонтнікі справіліся хутчэй.
Спецыялісты заклікаюць пры выяўленні выбівання вады з-пад зямлі або правалаў грунту адразу паведаміць па тэлефоне 115 або ў аварыйную службу цеплавых сетак. Таксама яны просяць не заходзіць за агароджы і трымаць бяспечную дыстанцыю.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.