У Глыбокім прайшла акцыя ў падтрымку пацярпелых японцаў (фота)

На цэнтральнай плошчы горада сабралася каля двух дзесяткаў чалавек. Яны апранулі на твары маскі з выявай японскага сцяга і раздавалі мінакам улёткі з заклікам аказаць дапамогу пацярпелым ад землятрусу ў Японіі. Ва ўлётцы быў пазначаны нумар рахунку, на які можна было пералічыць сродкі пацярпелым ад прыроднай катастрофы.


Маладзёны паабяцалі ладзіць падобныя акцыі і надалей.