У Ганцавічах пенсіянерка загінула пад цеплавозам

У Ганцавічах пенсіянерка загінула пад цеплавозам

У Ганцавічах пенсіянерка загінула пад цеплавозам. Як інфармуе "Ганцавіцкі час", здарэнне адбылося раніцай 23 чэрвеня. Жанчына пераходзіла праз чыгунку па пешаходным пераходзе і ніяк не рэагавала на гукавыя сігналы (нібыта, крычалі ёй пра небяспеку і выпадковыя сведкі). Магчыма, яна думала, што паспее перайсці — няправільна ацаніла адлегласць, на якой быў цеплавоз (ён рухаўся з боку чыгуначнай станцыі Ганцавічы). Ад атрыманых траўмаў пенсіянерка памерла на месцы.

Вядома, што загінулай было 76 гадоў. Па адной з версій, уначы ёй балеў зуб і раніцай яна ішла на аўтобус, каб паехаць да лекара.

У Ганцавічах пенсіянерка загінула пад цеплавозам
Фота: ganc-chas.by