У Ганцавічах 4-гадовае дзіця ўпала з акна трэцяга паверха на казырок крамы

У Ганцавічах 4-гадовае дзіця ўпала з акна трэцяга паверха на казырок крамы

У Ганцавічах 4-гадовае дзіця ўпала з акна трэцяга паверха на казырок крамы. Хлопчык атрымаў траўмы і знаходзіцца ў рэанімацыі мясцовай бальніцы. Як інфармуе сайт gants.by, здарэнне адбылося раніцай 11 чэрвеня, дзіця з чарапна-мазгавой траўмай прывезлі ў бальніцу ў 11:30. Паводле папярэдняй інфармацыі, маці ў іншым пакоі карміла малодшага сына. У гэты час старэйшы хлопчык адчыніў акно і зняў маскітную сетку. Пасля ён страціў раўнавагу і паляцеў уніз.