У Фаніпалі кіроўца насмерць збіў жанчыну і ўцёк з месца аварыі

У Фаніпалі кіроўца насмерць збіў жанчыну і ўцёк з месца аварыі

У Фаніпалі невядомы аўтамабіль збіў жанчыну, якая ад траўмаў памерла на месцы здарэння. Пра гэтае смяротнае ДТЗ агенцтву БЕЛТА паведамілі ва ўпраўленні Дзяржаўтаінспекцыі Міністэрства ўнутраных спраў.

Здарэнне адбылося 6 сакавіка каля 20.40 на вуліцы Зялёнай у Фаніпалі. 33-гадовая жанчына ішла па праезнай частцы і не была пазначаная флікерамі, калі яе збіў аўтамабіль. У ДАІ падкрэсліваюць, што кіроўца ўцёк з месца здарэння.

Праваахоўнікі высветлілі асобу меркаванага кіроўцы, вінаватага ў ДТЗ. Цяпер яго шукаюць.