У Еўрапарламенце выбралі кіраўніцу дэлегацыі па Беларусі
Малгажата Гасеўска / t.me/parlamentbel/
У чацвер у Еўрапарламенце выбралі кіраўніцу дэлегацыі ў справах Беларусі. Ёй стала дэпутатка ад Польшчы Малгажата Гасеўска.
"Гэта добры выбар, — кажа Анатоль Лябедзька, дарадца Святланы Ціханоўскай па парламентскай супрацы і канстытуцыйнай рэформе. — ...Думаю, агульнымі намаганнямі мы зможам трымаць беларускае пытанне ў павестцы Еўрапейскага парламента".
Малгажата Гасеўска ў польскай палітыцы з 1990-х. Беларуская тэма ёй блізкая, яна наведвала нашу краіну.