У чацвер у Беларусі будзе да +29 і пераважна без ападкаў
Лета, ілюстрацыйнае фота
У чацвер, 8 жніўня, у Беларусі прагназуецца пераменная воблачнасць, паведамляе Белгідрамет.
Уначы месцамі па ўсходзе краіны пройдуць кароткачасовыя дажджы, прагрымяць навальніцы. Удзень будзе пераважна без ападкаў. Уначы і зранку ў асобных раёнах будзе згушчацца туман. Вецер чакаецца паўночна-заходні, уначы — слабы, удзень — ад слабога да ўмеранага, пры навальніцах — парывісты.
Тэрмометры ўначы пакажуць 10-15 цяпла. Удзень прагназуецца ад +23 па паўночным усходзе да +29 па паўднёвым захадзе Беларусі.