У Брэсце з даху шматпавярховага дома скінулася 14-гадовая дзяўчынка

У Брэсце з даху шматпавярховага дома скінулася 14-гадовая дзяўчынка

У Брэсце з даху шматпавярховага дома скінулася 14-гадовая дзяўчынка. Трагічнае здарэнне адбылося позна ўвечары 27 траўня. Як паведаміў газеце "СБ. Беларусь сегодня" афіцыйны прадстаўнік УСК па Брэсцкай вобласці Дзмітрый Іванюк, дзяўчынка вучылася ў школе ў абласным цэнтры, выхоўвалася ў сацыяльна-небяспечнай сям'і. Прызначана судова-медыцынская экспертыза, высвятляюцца ўсе абставіны трагічнага здарэння.