У Брэсце ў возеры патануў 54-гадовы мужчына

У Брэсце ў возеры патануў 54-гадовы мужчына

У Брэсце ў возеры “Вычулкі” патануў 54-гадовы мужчына. Трагічнае здарэнне адбылося ў другой палове дня 7 жніўня. Як інфармуе прэс-служба МНС Брэсцкай вобласці, ратавальнікі знайшлі яго цела ў 40 метрах ад берагу на глыбіні 4 метраў. Медыкі з “хуткай” разам з фельдшарам-ратавальнікам праводзілі рэанімацыйныя мерапрыемствы, але выратаваць мужчыну не ўдалося.

Прычына здарэння на возеры высвятляецца.