У Брэсце на праваслаўнае Раство на клумбах распусціліся кветкі (фота)

Звыкла рэагуе на зімовае цяпло набуханнем пупышак бэз. Заўважаныя былі і "коцікі" на вярбе — верная прыкмета вясны.



Аднак сіноптыкі прагназуюць, што цёплае надвор’е — да 7 градусаў цяпла днём — пратрымаецца да 10 студзеня. У другой дэкадзе месяца пахаладае да мінусавых тэмператур. Так што заўчасныя студзеньскія кветкі ды зялёныя пупышкі на кустах пройдуць праз выпрабаванне марозам.