У Беларусі заблакавалі сайт гомельскага выдання “Флагшток”
Гэта ўжо пятае блакаванне рэсурсу / kickidler.com
У Беларусі заблакавалі сайт гомельскага выдання "Флагшток". Адпаведнае рашэнне прыняло Міністэрства інфармацыі.
Рэдакцыя рэсурса паведамляе, што flagstok.info перастаў адчыняцца з тэрыторыі Беларусі пасля публікацыі матэрыялу пра канцэнтрацыю ваеннай тэхнікі пад Гомелем. Сайт быў заблакаваны на працягу паўгадзіны з моманту яго размяшчэння.
"У гэты раз насцярожвае максімальная аператыўнасць блакіроўкі ў нядзелю раніцай", — гаворыцца ў паведамленні рэдакцыі.
Гэта ўжо пятае блакаванне “Флагштока”. Тэлеграм-канал выдання быў прызнаны экстрэмісцкім яшчэ 16 чэрвеня 2021 года.