У Беларусі адмянілі абавязковы масачны рэжым
У Беларусі адмянілі абавязковы масачны рэжым. Адбылося гэта неўзабаве пасля яго ўвядзення, калі рашэнне Мінаховы здароўя раскрытыкаваў Аляксандр Лукашэнка. У пятніцу на Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале была апублікавана пастанова Міністэрства аховы здароўя (№ 11 ад 20 кастрычніка 2021-га), якая ўносіць змены ў санітарныя нормы і правілы. Пункт пра абавязковае для ўсіх грамадзян нашэнне ахоўных масак і выкананне дыстанцыі ў грамадскіх месцах знік. Змены пачалі дзейнічаць з 22 кастрычніка.
А Мінгарвыканкам адмяніў сваё нядаўняе рашэнне, па якім кур'еры і кіроўцы таксі мусілі прайсці вакцынацыю ад каранавіруса і мець адпаведны дакумент.
Гэтыя рашэнні ўладаў аднак не азначаюць, што сітуацыя ў Беларусі з каранавірусам палепшылася. Чыноўнікі проста выканалі загад.