У баскетбалістаў "Мінска" ўжо 23 паражэнні запар у сезоне
"Мінск" — "Руна" / vk.com/minskbasket
У баскетбалістаў "Мінска" ўжо 23 паражэнні запар у сезоне. У чарговым матчы чэмпіянату Адзінай лігі ВТБ яны на сваёй пляцоўцы прайгралі маскоўскай "Руне" — 62:76 (19:15, 11:27, 21:15, 11:19).
Выконваючы абавязкі галоўнага трэнера "Мінска" Аляксей Сухавецкі кажа, што ў яго каманды "шмат што атрымлівалася", аднак канцоўку яна праваліла.
24 студзеня ў Краснадары аўтсайдэраў чакае "Лакаматыў-Кубань".
vk.com/minskbasket