У Баранавічах п'яны пасажыр адчыніў дзверы і выскачыў з аўтобуса (фота)

У Баранавічах п'яны пасажыр адчыніў дзверы і выскачыў з аўтобуса (фота)

У Баранавічах п'яны пасажыр адчыніў дзверы і выскачыў з аўтобуса. Здарэнне адбылося ўдзень 18 верасня. Як інфармуе intex-press, кіроўца зачыніў дзверы і пачаў ад'язджаць ад прыпынку. У гэты момант пасажыр і кінуўся да дзвярэй.

Відавочцы кажуць, што мужчына паводзіў сябе ў аўтобусе неадэкватна, дэбашырыў, чапляўся да іншых пасажыраў. У выніку падзення на асфальт ён атрымаў закрытую чэрапна-мазгавую траўму і страсенне мозгу, яго шпіталізавалі.

Фота: intex-press