У Баранавічах асудзілі юнака, які пабіўся ў царкве з папом
У Баранавічах за злоснае хуліганства на год калоніі агульнага рэжыму асудзілі 23-гадовага хлопца.
Паводле інфармацыі tut.by, 5 красавіка каля 21.00 п'яны малады чалавек зайшоў у царкву ў вёсцы Малахаўцы і прайшоў у алтар. Там ён двойчы спрабаваў ударыць папа ў твар. Святар вывернуўся з-пад удараў, вывеў хлопца з храма і выклікаў міліцыю.
Суд Баранавіцкага раёна і горада Баранавічы прызнаў маладога чалавека вінаватым у злосным хуліганстве. Хлопец абскарджваў прысуд, але Брэсцкі абласны суд 8 жніўня пакінуў ранейшы вырак без зменаў.