У Астравецкім раёне за "экстрэмізм" асуджаны 51 чалавек

Затрыманне на працы (ілюстрацыйнае фота) / shliah.by
У Астравецкім раёне ў 2024 годзе за "распаўсюд экстрэмізму" да адміністрацыйнай адказнасці быў прыцягнуты 51 чалавек. Па даных суда Астравецкага раёна, некаторыя атрымлівалі 15 сутак адміністрацыйнага арышту, большасць — штраф у памеры 20-25 базавых велічынь (летась гэта складала ад 800 да 1000 рублёў). Ва ўсіх выпадках у "экстрэмістаў" забіралі мабільныя тэлефоны ("сродкі здзяйснення злачынства").
У Гродне за няпоўны мінулы год толькі адзін Ленінскі раённы суд разгледзеў 304 "экстрэмісцкія" справы.
Летась у Астраўцы актыўна змагаліся з так званым "экстрэмізмам". У некаторыя тыдні "распаўсюд экстрэмізму" займаў у раёне першае ці другое месца сярод усіх правапарушэнняў.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.