У Адэсе забілі бандыта Боцмана, які страляў ва ўкраінцаў 2 траўня (відэа)
Пра смерць Віталя Чудзько, больш вядомага пад мянушкай "Боцман", паведамляе народны дэпутат Украіны Алег Ляшко.
Ляшко ў сваім акаўнце на фэйсбуку піша, што менавіта "Боцман" расстрэльваў праўкраінскую дэманстрацыю падчас правакацый 2 мая.
"Ён быў затрыманы, аднак прадажная міліцыя адпусціла гэтага падонка. Але мне паведамілі з надзейнай крыніцы, што агенты ФСБ прыкладна 40 хвілін таму застрэлілі Боцман, каб потым спісаць гэта злачынства на "бандэраўцаў" з мэтай здзяйснення далейшых правакацый у Адэсе", — перадае censor.net.ua словы Ляшко.
Фота — censor.net.ua