У Адэсе абвясцілі трохдзённую жалобу

Як інфармуе news.liga.net, уначы ў лякарні памерлі два пацярпелыя ў сутычках напярэдадні. Такім чынам лік ахвяраў узрос да 43 чалавек. Медыкі звярнуліся да жыхароў горада з заклікам прыйсці на станцыю пералівання і здаць кроў для пацярпелых, якіх шпіталізавалі ў клінікі.



Нагадаем, напярэдадні сепаратысты напалі на мірнае шэсце прыхільнікаў адзінай Украіны. Пасля гэтага актывісты Майдана і футбольныя ультрас ліквідавалі лагер сепаратыстаў. Антымайданаўцы схаваліся ў Доме прафсаюзаў, кідалі камяні і кактэйлі Молатава. У будынку пачаўся пажар. Пасля таго, як яго пагасілі, выратавальнікі выявілі ў будынку 36 целаў.



Міліцыя вядзе следчыя дзеянні ў Доме прафсаюзаў і пакуль не называе персанальныя звесткі ахвяраў. Разам з тым, сілавікі не пацвярджаюць інфармацыю, быццам у пажары загінулі расіяне і жыхары Прыднястроўя. Акрамя таго, у міліцыі заявілі, што інфармацыя пра зброю ў Доме прафсаюзаў таксама не адпавядае рэчаіснасці.



Фота — dumskaya.net