У ачышчальным збудаванні Мінска знайшлі цела мужчыны
Ачышчальныя збудаванні, ілюстрацыйнае фота / minsknews.by
У Ленінскім раёне Мінска ў ачышчальным збудаванні 8 траўня знайшлі цела 34-гадовага мужчыны, пішуць "Мінск-Навіны" са спасылкай на АСВОД.
Заўважыў яго выпадковы мінак. Цела было ў пяці метрах ад берага на глыбіні 40 см.
Прычыны і абставіны здарэння высвятляюцца. Як мяркуецца, на целе ёсць прыкметы гвалтоўнай смерці.