У 15:00 у эфіры Еўрарадыё экстрэмал-роўпджампер Аляксей Кастэнка

У 15:00 у эфіры Еўрарадыё экстрэмал-роўпджампер Аляксей Кастэнка

Роўпджампінг — экстрэмальны від спорта, якім захапляюцца дзясяткі тысяч чалавек па ўсім свеце. У Беларусі рух джампераў развіваецца больш за 10 гадоў. На выходных упершыню адбыўся няшчасны выпадак — загінуў 27-гадовы хлопец, які скокнуў на вяроўцы з 70-метровай трубы пад Мінскам.

Наколькі бяспечна скокаць з вяроўкай? Каму нельга гэта рабіць па медычных паказчыках? Хто будзе несці адказнасць, калі здарыцца няшчасны выпадак? Пра гэта ў жывым эфіры Еўрарадыё распавядзе адзін з першых беларускіх роўпджампераў, лідар каманды "Белэкстрым" Аляксей Кастэнка.

У 15:00 у эфіры Еўрарадыё экстрэмал-роўпджампер Аляксей Кастэнка
Аляксей Кастэнка. Фота з "ВКонтакте".

Эфір пачнецца а 15-й пасля выпуску навінаў. Паслухаць яго можна тут, а паглядзець відэа са студыі Еўрарадыё можна ў нашых сацсетках.