Тымчук: Украінскія сілавікі ловяць дыверсанта па мянушцы Абвер

Украінскія сілавікі цалкам заблакавалі горад, баевікі ўмацоўваюць свае пазіцыі ў цэнтры Славянска. З абодвух бакоў ёсць загінулыя і параненыя. Збітыя некалькі ўкраінскіх верталётаў, падбітыя тры БТР сепаратыстаў.



Кіраўнік Цэнтра ваенна-палітычных даследаванняў Дзмітрый Тымчук піша ў Facebook, што камандзір групы расійскіх дыверсантаў па мянушцы Стралок (на здымку) збіраецца прарывацца з горада. Ён перадаў камандаванне баевікамі іншаму расійскаму дыверсанту па мянушцы Абвер, які знаходзіцца ў Горлаўцы. Але апошні адмовіўся ад прыняцця камандавання. Абвер сам збіраецца ўцякаць з Горлаўкі, на яго палююць украінскія сілавікі.
 

Фота — instagram.com